Мікалай Чарняўскі
рабочы
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1987
Дата затрымання: 19 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 сакавіка 2022
Суддзя: Ляшковіч Аляксандр
Групы: Рабочыя
Мікалай Чарняўскі — 33-гадовы рабочы з Гарадка (Віцебская вобласць). Раней ён працаваў рабочым у вайсковай частцы, апошнія некалькі гадоў працаваў неафіцыйна. Жыў з маці і бабуляй.
Першы раз быў затрыманы ў кастрычніку на 72 гадзіны, другі раз – у лістападзе. Падставай стала крымінальная справа па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»).
Паводле следства, 22 жніўня Мікалай Чарняўскі пакінуў у адным з тэлеграм-каналаў каментар, у якім абразіў супрацоўніка міліцыі, а таксама пагражаў апублікаваць ягоныя асабістыя дадзеныя. Маці асуджанага Людміла ў размове з «Віцебскай Вясной» запэўніла, што ніякіх пагрозаў яе сын у інтэрнэце не выказваў і ў дзейнасць супрацоўніка не ўмешваўся, а што да знявагі, была ўжытая фраза «ур...д в погонах».
«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянт – не», – расказала маці асуджанага.
15 снежня 2020 года суд Гарадоцкага раёну асудзіў Мікалая Чарняўскага на паўтара года калоніі агульнага рэжыму па гэтых артыкулах.
Мікалай цалкам адбыў пакаранне і 19 сакавіка 2022 выйшаў на волю з ПК № 2.
У Гарадку за выраз «Ур...д в погонах» рабочага асудзілі на 1,5 гады калоніі