Мікалай Александроў

Дата нараджэння: 9 ліпеня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 150 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суддзя: Зык Наталля

Пракурор: Збродава Святлана

18 чэрвеня 2021 года ў судзе Старадарожскага раёна і г. Старых Дарог вынеслі прысуд 37-гадоваму Мікалаю Мікалаевічу Александрову. Яго абвінавацілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі абразы Лукашэнкі ў машыне ДАІ, куды яго змясцілі за адсутнасць флікера, што было зафіксавана на відэарэгістратары. Мужчына на судзе віну прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў. Раней ён тлумачыў, што яго не задавальняла, што тратуары нечышчаныя і таму ён абразіў прэзідэнта.

Старшыня суда Наталля Зык пакарала Александрова штрафам у памеры 150 базавых (4350 рублёў), якія абвінавачаны мусіць выплаціць цягам месяцу. Менавіта такое пакаранне запрашвала памочніца пракурора Святлана Збродава.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Затрымалі за флікер, а судзілі за абразу Лукашэнкі. У Старых Дарогах асудзілі мужчыну за тое, што аблаяў Лукашэнку ў машыне ДАІ за нечышчаныя тратуары

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»