Міа Міткевіч
мэнэджэрка ў сферы культуры
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 31 снежня 1991
Дата затрымання: 19 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 кастрычніка 2023
Суддзя: Шылько Алена
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Групы: Бізнесмены, Дзеячы культуры
Міа Сяргееўна Міткевіч - менеджэрка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. У дзяўчыны дзве вышэйшыя адукацыі: яна скончыла БДУКМ і Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў. Таксама ў яе свой бізнэс у сферы кінавытворчасці.
Міткевіч абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Паводле матэрыялаў справы Міткевіч "з мэтай распачынання варожага стаўлення і падрыву даверу да міліцыі на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» 26 верасня, 3 і 10 кастрычніка 2020 года размясціла выяўленыя ў непрыстойнай форме паведамленні. У іх яна заклікала да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС. Дадзеная інфармацыя была даступная для неабмежаванага кола карыстальнікаў сеткі інтэрнэт. Міі ставіўся ў віну матыў "палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй Беларусі і рознымі палітычнымі поглядамі". Віну Міа прызнала толькі ў частцы напісання пастоў. Намер і мэты – не.
20 траўня 2021 Мінскі гарадскі суд асудзіў яе да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Адбывала пакаранне ў ПК-4.
Выйшла на волю ў сярэдзіне кастрычніка 2023 г.
За тры допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў культурнай менеджэрцы пагражае да пяці гадоў калоніі
Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў