Марына Сілёнак
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 жніўня 1988
Дата затрымання: 8 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 13 снежня 2022
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Брэст
Марына Ігараўна Сілёнак — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства).
18 траўня 2021 года Марына асуджана судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
8 жніўня 2021 г. палітзняволеная пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 10.
Цалкам адбыўшы тэрмін, Марына выйшла на волю 13 снежня 2022 г.
Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"
«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак