Марына Папова

Дата затрымання: 26 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Марыну Папову, 1988 года нараджэння, абвінавачвалі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская. Суд прызнаў Папову вінаватай у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту у паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі мінчанцы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»