Марына Неўдах
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 красавіка 1984
Дата затрымання: 16 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Марына Міхайлаўна Неўдах — тэсціроўшчыца ў EPAM, мае двух непоўнагадовых дзяцей.
Яна была затрымана 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). У яе дома прайшоў вобшук.
Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
17 сакавіка 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Марыну Неўдах вінаватай у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прызначыў ёй у якасці пакарання абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады плюс штраф, дакладны памер якога праваабаронцам пакуль невядомы.
Двойчы асуджаную па "палітыцы" айцішніцу асудзілі ў трэці раз: ёй прызначылі 3 гады "хатняй хіміі"