Марына Кісялевіч
актывістка руху "Маці-328"
Дата затрымання: 7 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Марына Уладзіміраўна Кісялевіч — актывістка руху "Маці-328", была затрымана па артыкуле аб паклёпе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу), таксама ёй ставіцца ў віну абраза прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 КК). Марына доўгі час утрымлівалася ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, затым яе перавялі ў СІЗА-1. Вядома, што ў зняволенні жанчыну змяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як "схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а яна абвяшчала галадоўку.
12 траўня 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Марыну Кісялевіч асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе судзілі паводле "даносу неабыякавага" па допісах «УКантакце». Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. Пасля вынясення прысуду палітзняволеную вызвалілі ў зале суда.
Сын Марыны быў асуджаны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.
![]()
Актывістку руху "Маці-328" асудзілі за паклёп і абразу Лукашэнкі да чатырох гадоў "хіміі"