Марына Кірыльчык
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 верасня 2021
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2022
Справы: Справа Зельцэра
Марына Якаўлеўна Кірыльчык была затрымана ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
У сярэдзіне жніўня 2022 г. Марыну перавялі з жодзінскага следчага ізалятара ў СІЗА-1 у Мінску.
Напрыканцы жніўня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы: палітзняволенай прызначылі 1 год і 7 месяцаў зняволення. Вядома, што абвінавачванне патрабавала на год большы тэрмін.
У жанчыны выявілі пухліну. 20 кастрычніка 2022 г. Марына выйшла на волю з гомельскага СІЗА-3.