Марына Каласкова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 траўня 1978
Дата затрымання: 5 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 7 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 7 лютага 2023
Суддзя: Юрчанка Міхаіл
Пракурор: Лабацкі Уладзімір
Марыну Уладзіміраўну Каласкову абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) — былога начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова.
Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Лабацкі.
Пацярпелы Куляшоў на суд не з’явіўся. Ён звярнуўся ў суд з заявай аб разглядзе крымінальнай справы без яго ўдзелу і даслаў заяву аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў па пазове у памеры 1 000 руб.
Сваю віну Марына Каласкова прызнала цалкам.
Суд пастанавіў: прызнаць Марыну Каласкову вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, а таксама штраф у памеры 700 рублёў. Задаволіць таксама матэрыяльны пазоў маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.
Суд над Каласковай быў прызначаны на 1 сакавіка 2022 г., аднак жанчына, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, так і не з’явілася. Яе абвясцілі ў вышук і праз некаторы час затрымалі і змясцілі пад варту. У судзе яна патлумачыла, што не было сродкаў, каб набыць квіток з Крычава да Віцебска.
Марыне змянілі рэжым на 7 месяцаў калоніі і этапавалі ў пачатку ліпеня ў ПК № 4.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і 7 лютага 2023 г. выйшла на волю.
Абвясцілі ў вышук, затрымалі і пакаралі: чым скончыўся суд над Марынай Каласковай
Віцебск: абвінавачаная Каласкова на суд не з’явілася, яе абвясцілі ў вышук