Марына Гацура

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 27 снежня 1964

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Паляшчук Вікторыя

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Марына Уладзіміраўна Гацура была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйда сілавых структураў па сваяках палітзняволеных і людзях, якія дапамагаюць ім. 

Марына ўтрымлівалася ў СТ № 8 Жодзіна.

На 2 верасня 2024 г. у Марыны быў прызначаны першы разгляд яе справы ў Мінскім абласным судзе паводле артыкула 361-4 па  ч.1 і ч. 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзёй прызначылі Вікторыю Паляшчук. 12 верасня яна агучыла вырак: 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). 

19 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.

29 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»