Марына Дзёгцева

Дата нараджэння: 13 верасня 1969

Дата затрымання: 14 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Марына Вікенцьеўна Дзёгцева - швачка. Асуджаная за публікацыю ў Аднакласніках з выявай Лукашэнкі. Суд палічыў, што жанчына "падрывае аўтарытэт дзяржаўнай улады". Вядома, што Дзегцева была арыштаваная да прад'яўлення абвінавачання, затым утрымлівалася пад хатнім арыштам да ўступлення прысуду ў сілу.

19 кастрычніка 2023 года справу на падставе ч. 1 арт. 368 КК разгледзела суддзя Пакунова Вікторыя.

19 снежня 2023 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд уступіў у сілу.

12 студзеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»