Марына Бураўцова

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Казей Вадзім

За каментар, пакінуты ў Аднакласніках у дачыненні да інспектара ДАІ, па 369-м артыкуле Крымінальнага кодэкса 16 ліпеня 2021 года асудзілі Марыну Бураўцову. Паседжанне праходзіла ў судзе Мінскага раёна, суддзя — Казей.

“Я ўсвядоміла, што людзей нельга абражаць”, — сказала на судзе Марына Бураўцова. Яна папрасіла прабачэння за прынесеныя абразы і прасіла не караць строга.

Суддзя вынес ёй прысуд у 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама ёй трэба выплаціць 1000 беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу інспектару ДАІ.

Зноў “Аднакласнікі”

За каментар, пакінуты ў Аднакласніках у дачыненні да інспектара ДАІ, па 369-м артыкуле Крымінальнага кодэкса 16 ліпеня асудзілі Марыну Бураўцову. Паседжанне праходзіла ў судзе Мінскага раёна, суддзя — Казей.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»