Марыя Сафонава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 снежня 1999
Дата затрымання: 7 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 2 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 лютага 2021
Дата вызвалення: 21 красавіка 2021
Суддзя: Шут Юлія
Пракурор: Даўгала Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
12 лістапада 2020 г. суд Ленінскага р-на г. Мінска вынес прысуд у дачыненні да жыхаркі Мінска Марыі Юр'еўны Сафонавай і прысудзіў яе да двух месяцаў арышту па арт. 341 КК (апаганьванне збудавананняў і псаванне маёмасці).
Суд прызнаў вінаватай Марыю Сафонаву ў тым, што яна 7 кастрычніка нанесла фарбай на дзверы тэхнічанага памяшкання па адрасе вул. Балтыйская ў г. МІнску, а таксама на ўрны для смецця ў двары дамоў, на пакрыццё тратуараў і асвятляльныя мачты надпісы “Жыве Беларусь” і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга, што знізіла эстэтычныя характэрыстыкі металічных дзвярэй тэхнічнага памяшкання і выклікала неабходнасць афарбоўкі гэтых элментаў і ўкладкі новага асфальтнага пакрыцця, што пацягнула маёмасную шкоду шэрагу прадпрыемстваў.
З 24 лютага па 21 красавіка 2021 года Марыя адбыла пакаранне.
Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"
"Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту