Марыя Рой

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

6 і 7 красавіка 2022 года ў Ленінскім судзе Брэста разглядалася справа ў дачыненні да Марыі Рой. Дзяўчыну абвінавачвалі па артыкуле 188 КК РБ (Паклёп). Суддзя — Аляксандр Семянчук, а дзяржабвінаваўцам выступіў Аляксандр Бацюшка. Пра гэта паведамляе брэсцкая "Вясна".

14 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Брэст 97%" розныя карыстальнікі рабілі рэпосты, а таксама публікавалі ад свайго імя адзін і той жа тэкст. Гэтыя паведамленні былі пра камандзіра АМАП УУС Брэстаблвыканкама Максіма Міховіча (у жніўні 2020 года быў у званні падпалкоўніка міліцыі, а зараз, паводле інфармацыі брэсцкай "Вясны", ужо стаў палкоўнікам). У тэксце сцвярджалася, што Міховіч з'яўляецца "паталагічным садыстам і забойцам", а таксама былі выкладзены адрас і асабісты нумар тэлефона амапаўца. Марыю Рой, якой у верасні 2020 года было ўсяго толькі 16 гадоў, абвінавацілі ў тым, што яна выклала такі ж тэкст. А значыць, абгаварыла Міховіча. Падчас судовага працэсу дзяўчына поўнасцю прызнала сваю віну. Максім Міховіч у статусе пацярпелага не стаў запытваць якой-небудзь грашовай кампенсацыі за маральную шкоду. Прарурор запытаў для юнай дзяўчыны паўтара гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія"). Суддзя Семянчук з двума народнымі засядацелямі пастанавілі прызначыць Марыі Рой менавіта такое пакаранне.

За копипасту про подколковника (а сейчас полковника) милиции присудили "домашнюю химию"

6 и 7 апреля 2022 года в Ленинском суде Бреста рассматривалось дело в отношении Рой Марии. Девушку обвиняли по статье 188 УК РБ (Клевета). Судья Александр Семенчук, прокурор Александр Батюшко.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»