Марыя Несцерава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 верасня 1966
Дата затрымання: 23 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 траўня 2023
Суддзя: Капцэвіч Алена
Пракурор: Зубік Вераніка
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Пратэсты Мінск
Марыя Міхайлаўна Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Потым амаль усё жыццё працавала дзяржаўнай служачай. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму.
Жанчына была затрымана пасля 8 вечара 23 кастрычніка на лесвічнай клетцы каля сваёй кватэры. Да яе прыйшлі з вобшукам супрацоўніка ГУБАЗіК, пасля яго Марыю павезлі на допыт. Пры затрыманні яе збілі.
Спачатку жанчыне прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску). Але ў выніку асудзілі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса РБ, прызнаўшы вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Усё — за тэлеграм-каналы і чаты, у якіх яна ўдзельнічала. Перапіскі з іх ляглі ў аснову 47-старонкавага абвінавачвання. Прысуд у тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму вынесла 4 чэрвеня 2021 года суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алена Капцэвіч.
Змешчана ў СІЗА-1 у Мінску.
27 траўня 2023 г. палітзняволеная выйшла на волю з ПК № 4, цалкам адбыўшы тэрмін.
«Как вы так можете унижать целый народ?» Монолог экс-политзаключенной, которая в 55 лет попала в колонию за телеграм-чаты
Працавала ў мытні, была незалежнай назіральніцай на выбарах. Што вядома пра палітзняволеную Марыю Несцераву
"Уздзейнічала на свядомасць і волю грамадзян" праз telegram-перапіскі. Як праходзіў суд над палітзняволенай Марыяй Несцеравай?
Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай