Марыя Міхеева

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Літвінчык Аксана, Раманюк Вольга

Пракурор: Сацук Дзмітрый

Міхеева Марыя Аляксандраўна была асуджаная па арт. 369 КК на 2 гады "хатняй хіміі".

Марыя - жыхарка Баранавіч. Справу супраць жанчыны разглядаў баранавіцкі суд 8 верасьня 2021 году. Жанчыну абвінавачвалі ў напісанні тэлеграм-каментара пра Вадзіма Якімчыка (працаваў на Акрэсціна). Суд прызнаў Марыю вінаватай ў публічнай абразе міліцыянта Якімчыка і прызначыў паўтара гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Пазней Якімчык падаў пазоў аб кампенсацыі яму "маральнай шкоды", і суддзя Раманюк 22 ліпеня 2022 г. задаволіла пазоў на 1000 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»