Марыя Каванцава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
арт. 346 Крымінальнага кодэкса — Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Марыя Каванцава выклала відэа ў Цік Ток, дзе яна прысаджваецца на пліту на фоне Вечнага агню на плошчы Перамогі, накінуўшы на плечы Бела-чырвона-белы сцяг. У СК гэта палічылі цынізмам і амаральнасцю і завялі крымінальную справу па арт. 339 КК і ч. 2 арт. 346 КК РБ. Яе асудзілі да 2 гадоў "хіміі".

Павінна была з'явіцца для адбывання пакарання 8 студзеня 2022 года.

Але 7 студзеня 2022 года выехала за межы Рэспублікі Беларусь.

З Беларусі "эвакуявалі" мінчанку, асуджаную на "хімію" за "цынічнае пазіраванне"

З Беларусі "эвакуявалі" мінчанку Марыю Каванцаву, асуджаную восенню 2021-га на два гады "хіміі" за "цынічнае пазіраванне" каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»