Марыя Камінская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 лютага 1988
Дата затрымання: 3 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Мінск
Марыя Паўлаўна Камінская была затрымана 3 красавіка 2023 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яна ўтрымліваецца ў СІЗА-1.
Марыя — маці двух непаўнагадовых дачок.
24 жніўня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Юльяна Шчэрба асудзіла палітзняволеную на 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
Марыю вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
15 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.