Марыя Яшчанка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 красавіка 1992
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Осіпчык Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск, Справа ЧКБ
Марыя Аляксандраўна Яшчанка была затрымана 10 кастрычника 2022 года. Спачатку ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Марыю і яе хлопца затрымалі за перадачу дадзеных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі". Марыю асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасля арышту яе перавялі ў статус падазраванай па крымінальнай справе аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груб парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Затым ёй прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА-1.
У судзе Заводскага раёна Мінска 10 лютага 2023 г. Марыю прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суддзя Анастасія Осіпчык прызначыла дзяўчыне два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яе адпусцілі з-пад варты ў зале суда.
10 сакавіка 2023 года была унесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.