Марыя Бабовіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 траўня 1995
Дата затрымання: 9 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Блізнюк Юлія
Пракурор: Касьянчык Аліна
Групы: Актывісты, Праваабаронцы
Справы: Пратэсты Мінск
Марыя Бабовіч – была затрыманая 9 верасня каля ст. м. “Пушкінская” ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары.
У дачыненні да Марыі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Праз некалькі дзён яе выпусцілі, аднак пазней зноў выклікалі ў міліцыю, дзе азнаёмілі з пастановай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса.
Пазней абвінавачванне зноў было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, а Марыю затрымалі і пакінулі пад вартай.
Знаходзілася ў СІЗА г. Жодзіна да суда.
У суддзе Фрунзенскага раёна Мінска была разгледжана справа Марыі Бабовіч. Разам з ёй судзілі і палітвязня Максіма Паўлюшчыка. Падчас разгледжання справы суддзя Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК. Марыю асудзілі на паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (хатняя хімія).
"Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш", — Марыя Бабовіч пра меддапамогу ў жодзінскай турме
Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага
Першы прысуд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай: 2 гады калоніі і 18 месяцаў "хатняй хіміі"