Марыя Цішкоўская

дырэктарка грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 сакавіка

Дата затрымання: 25 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Дата вызвалення: 25 траўня 2021

Марыя Чаславаўна Цішкоўская - дырэктарка грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску.

Была затрымана 25 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Яе прывезлі ў Мінск на допыт у Следчы камітэт і пакінулі ў СІЗА-1 пад вартай.

"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца

Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца. Следам за ператрусамі і затрыманнямі прадстаўнікоў Саюза палякаў у Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях у межах крымінальнай справы за рэабілітацыю нацызма (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) ўлады пачалі праверку ўстаноў, дзе вывучаецца польская мова і культура. Так, 29 сакавіка ў Смаргоні дырэктарцы школы вывучэння польскай мовы Вользе Будай раённая пракуратура даслала ліст, у якім просіць прадставіць звесткі аб тых, хто навучаўся ці навучаецца ў дадзены момант у школе (спісы асобаў, анкетныя дадзеныя, копіі плацёжных дакументаў).

 

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя да Польшчы. Гэта палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава. Вярнуцца ў Беларусі яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»