Марк Бернштэйн
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 жніўня 1965
Дата затрымання: 11 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Осіпчык Анастасія
Групы: IT-спецыялісты, Бізнесмены, Дзеячы культуры
Марк Ізрайлевіч Бернштэйн — прадпрымальнік, ІТ-спецыяліст, рэдактар "Вікіпедыі". Ён уваходзіць у спіс "топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове". З 14 чэрвеня 2008 года ён унёс у розныя артыкулы больш за 200 тысяч правак.
Марка затрымалі на пачатку сакавіка 2022 года. У тэлеграм-канале ГУБАЗіКу апублікавалі фота Бернштэйна з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Затым Марка асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаванне пры затрыманні, але пасля арышту на волю ён не выйшаў. Супраць Бернштэйна распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Суд над Маркам распачаўся 23 чэрвеня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска. На наступны дзень суддзя Анастасія Асіпчык вынесла прысуд: прызначыць палітзняволенаму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Вядома, што на працэсе "Мінсктранс" выставіў пазоў за "блакіроўку" дарог — яго вынеслі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.
У кастрычніку 2022 г. МУС уключыў Марка ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Песіміст. Што вядома пра Марка Бернштэйна — арыштаванага рэдактара "Вікіпедыі" з Мінска, які рэдагаваў артыкул пра вайну ва Украіне