Марк Антонаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 лютага 1995
Дата затрымання: 27 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 2 траўня 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Кэтрын Уэст, дэпутатка Палаты абшчын ад Лейбарысцкай партыі
Марк Аляксандравіч Антонаў быў затрыманы 27 лістапада 2020 года ў Брэсце па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня.
Узяты пад варту, яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках).
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Марку Антонаву прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Марк знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК № 17.
Выйшаў на волю 2 траўня 2024 г.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце