Рыта Зотава
Дата нараджэння: 25 студзеня 2002
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Цыганок Пётр
Пракурор: Лапіцкі Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 4

Рыта Алегаўна Зотава — студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі ГДУ імя Ф. Скарыны, была затрыманая 28 снежня 2021 паводле арт. 130 КК года за тое, што расклейвала улёткі, змест якіх, на думку следства, зневажаў амапаўцаў. У выніку супраць Рыты была распачатая крымінальная справа паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Яна была змешчаная ў СІЗА да суда.
У сакавіку 2022 года ў судзе Чачэрскага раёна адбылося некалькі пасяджэнняў, падчас якіх судзілі траіх мясцовых жыхароў: Вадзіма Дзенісенку, палітзняволеную Рыту Зотаву і Мікіту Хількевіча. 23 сакавіка быў вынесены прысуд: суддзя Пётр Цыганок прызначыў дзяўчыне два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку жніўня 2022 г. стала вядома, што Рыту перавялі з СІЗА-3 у жаночую калонію № 4.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
![]()
Маці палітзняволенай Рыты Зотавай: «Лепш бы гэта здарылася са мной»
![]()
У Чачэрску траіх маладых людзей асудзілі да зняволення за налепленыя стыкеры