Маргарыта Сокал

Дата нараджэння: 7 сакавіка 1988

Дата затрымання: 10 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

15 траўня 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна горада Менска асудзілі Сокал Маргарыту Дзмітрыеўну і Сокал Святаслава Уладзіміравіча.

Справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разглядала суддзя Шчэрба Юльяна 13 і 15 траўня 2023 года. Абодвум прысудзілі па 3 гады "хатняй хіміі".

9 чэрвеня 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»