Маргарыта Ермаліцкая

Дата затрымання: 7 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Барменшу Маргарыту Віктараўну Ермаліцкую асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса

Маргарыту апазналі па фотаздымках, размешчаных на адным з сайтаў, і затрымалі зусім нядаўна – 7 снежня 2023 года.

Суд Ленінскага раёна горада Мінска 28 снежня 2023 года прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) на тэрмін два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

"На фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе": у Мінску вынесены прысуд па “народным” артыкуле

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня 2023 года быў вынесены чарговы прысуд па “народным” артыкуле: за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзілі барменшу Маргарыту Ермаліцкую. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»