Маргарыта Блашко

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 26 снежня 1994

Дата затрымання: 28 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Маргарыта Сяргееўна Блашко была затрымана 28 лютага 2022 года на антываеннай акцыі ў Мінску за тое, што сігналіла на машыне. У Следчым камітэце ў яе тэлефоне знайшлі відэа з Марша за 2020 год. 

Маргарыце прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У чэрвені 2022 г. адбыўся суд, у выніку якога яе прызналі вінаватай і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»