Максім Жук'ян
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга, Целіца Лідзія
Жук'ян Максім Уладзіміравіч быў асуджаны судом Савецкага раёна 23 лістапада 2022 года па арт. 369 КК (Адбраза прадстаўніка ўлады) да пакарання ў выглядзе 1 года "хатняй хіміі" і кампенсацыі маральнай шкоды за каментар у суме 2.000 рублёў. Справу разглядала суддзя Емельянчанка Вольга.
6 лістапада 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска суддзя Целіца Лідзія будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".