Максім Жалязноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 студзеня 2003
Дата затрымання: 11 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 13 ліпеня 2022
Суддзя: Царук Руслан
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Максім Андрэевіч Жалязноў — жыхар Гомеля, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з адбываннем у папраўчай установе адкрытага тыпу ("хімія") за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэксу). Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 7.
13 ліпеня 2022 г. быў вызвалены праз памілаванне.
22 траўня 2024 г. у Максіма адбылася апеляцыя паводле трох артыкулаў: 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці), ч. 1 і 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Старшыня судовай калегіі Анатоль Тозік.