Максім Зайцаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1985
Дата затрымання: 1 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 кастрычніка 2024
Суддзя: Маручак Сяргей
Пракурор: Шастачук Наталля
Групы: Лекары
Максім Вячаслававіч Зайцаў працаваў загадчыкам аддзялення Брэсцкага абласнога наркадыспансэру.
14 лютага 2023 года ў Брэсцкім раённым судзе яго асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь.
Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Максіма Зайцава вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Бок дзяржабвінавачання падтрымала пракурорка Наталля Шастачук.
Крымінальная справа разглядалася з трэцяга лютага. Да судовага пасяджэння Зайцаў быў пад вартай 2,5 месяцы. Вядома, што ў мужчыны ёсць трохгадовае дзіцё.
З СІЗА № 7 Максіма перавялі ў ПК № 15.
Унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Па падліках, выйшаў на волю 19 кастрычніка 2024 г.
Брэсцкага нарколага-псіхіятра асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары