Максім Тужык

Дата нараджэння: 25 красавіка 2001

Дата затрымання: 8 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Максім Мікалаевіч Тужык скончыў гімназію і музычную школу ва Ўзьдзе, іграў на трубе ў духавым аркестры. Сям’я Максіма жыве ва Ўзьдзе, у яго яшчэ два браты. Максім паступіў у тэхналягічны ўнівэрсытэт (БДТУ) на спэцыяльнасьць «хімік-тэхноляг». З унівэрсытэту яго адлічылі ў дзень арышту.

Быў прыгавораны 4 снежня 2020 года да 4 гадоў калоніі паводле арт. 339 і арт. 370 КК, за тое, што ён зняў чырвона-зялёны сцяг на вакзале, а затым ударыў ім чалавека, які спрабаваў выклікаць на яго міліцыю і забіраў асабістыя рэчы. У студзені 2024 года пераведзены на турэмны рэжым.

«Сёньня ўночы сьнілася свабода». Гісторыя Максіма Тужыка, які зьняў з аўтавакзала дзяржаўны сьцяг

Дзевятнаццацігадовага Максіма Тужыка асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»