Максім Таццянок
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 лютага 1982
Дата затрымання: 22 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 8 снежня 2023
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Групы: Актывісты, Ваенныя, Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Максім Сяргеевіч Таццянок - дызайнер, валанцёр, былы вайсковец з Мінска.
Максім абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры ў групе людзей зрабіў інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Паводле абвінавачвання, група людзей, у складзе якой былі Таццянок, а таксама Дзяніс Заянчэўскі, з 20 на 21 лістапада 2020 года на завулку Полацкім у раёне Інстытута культуры ўстанавіла пудзіла з фотаздымкамі чыноўнікаў і супрацоўніка МУС і тым самым выказала грэбаванне да грамадства, а таксама наўмысна і з асаблівым цынізмам прынізіла гонар і годнасць службовых асоб. Такія дзеянні былі кваліфікаваныя следчымі як злоснае хуліганства.
Максім быў затрыманы 22 лістапада, затым яго адпусцілі, але пазней ізноў затрымалі і да суда змясцілі пад варту. 26 лютага 2021 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска Аляксандр Рудэнка прысудзіў яму 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Адбываў тэрмін у ПУАТ № 17.
Мусіў выйсці на волю 8 снежня 2023 г.
Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова