Максім Шатохін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 красавіка 2004
Дата затрымання: 19 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Дата вызвалення: 20 верасня 2022
Суддзя: Каліна Святаслаў
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Морыц Кёрнер, сябар групы Renew Europe Еўрапейскага парламента
Максім Васільевіч Шатохін — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры. Максім непоўнагадовы.
Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня мера стрымання была зменена, і Максіма ўзялі пад варту ў СІЗА.
12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Святаслаў Каліна палічыў, што віна фігурантаў справы па ч. 2 арт. 293 КК даказаная, і пакараў Максіма Шатохіна трыма гадамі пазбаўлення волі.
20 верасня 2022 года Максіму замянілі пакаранне па памілаванні і перавялі на "хатнюю хімію" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).
2 снежня 2022 г. МУС дадаў Максіма ў "спіс экстрэмістаў".
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?
Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"