Максім Стасілевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 лістапада 1994
Дата затрымання: 22 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Святары і вернікі
Максім Мікалаевіч Стасілевіч быў затрыманы ў сябе дома 22 ліпеня 2022 года, ён вернік адной з мінскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай.
Пазней яму прызначылі ў 10 сутак арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Затым стала вядома, што супраць Максіма распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Да суда ён быў змешчаны ў СІЗА-1 на Валадарскага.
8 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска палітвязню прызначылі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
2 снежня 2022 г. МУС дадаў Максіма ў "спіс экстрэмістаў".
Палітзняволенага верніка асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" па "народным артыкуле"