Максім Сілюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 снежня 1987

Дата затрымання: 26 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 1 лютага 2023

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена

Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Брэст

Максім Паўлавіч Сілюк — жыхар Брэста, быў затрыманы 26 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства) і па арт. 309 КК (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Эпізоды, якія ставіліся ў віну Сілюку:

  • нанясенне надпісу пратэснага характару на гандлёвы павільён;
  • усталёўка на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні.

18 траўня 2021 г. Максім асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў пакаранне ў ПК № 17.

Максім цалкам адбыў тэрмін і 1 лютага 2023 г. выйшаў на волю.

"Калонія — гэта маленькі макет жыцця". Маналог экс-палітвязня Максіма Сілюка

Былы палітвязень Максім Сілюк быў асуджаны за пратэстную дзейнасць на два з паловай гады калоніі. У пачатку мінулага года ён выйшаў на волю і пакінуў Беларусь.

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

 

«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек

У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»