Максім Сарычаў

Дата нараджэння: 12 снежня 1990

Дата затрымання: 9 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 6 ліпеня 2022

Максім Алегавіч Сарычаў асуджаны судом Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу супрацоўніка мясцовага РАУС у тэлеграм-чаце "Слонім для жыцця". Яму прысудзілі адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Падчас следства і суда жонка палітвязня была цяжарная.

З 9 ліпеня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 48.

Максім цалкам адбыў пакаранне і ў ліпені 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»