Максім Самброс

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 лістапада 1998

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крыловіч Раман

Максім Самброс

Максім Юр'евіч Самброс — жыхар Фаніпаля, які быў затрыманы 24 студзеня 2023 года. Максіму прад'явілі абвінавачванне ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Яго змясцілі ў жодзінскую СТ № 8.

1 лютага 2021 г. Максіму ўжо прызначалі 1 год і 3 месяцы "хатняй хіміі" паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

8 чэрвеня 2023 г. у судзе Дзяржынскага раёна палітвязню прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі" паводле ч. 1 арт. 342 КК.

"Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года

У жніўні 2022 года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе ўжо на дзясяткі. Першаму затрыманаму прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек у Дзяржынску асудзілі да "хатняй хіміі". Перыядычна супрацоўнікі ГУБАЗіКа ладзяць у Фаніпалі "хапуны", апошні з іх адбыўся 24 студзеня, падчас якога было затрымана каля 20 чалавек. Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне", што вядома пра "фаніпальскую справу" і пра храналогію пераследу ў гэтым гарадку.

Год і тры месяцы "хатняй хіміі" і 3000 рублёў каштавала жыхару Фаніпаля абраза міліцыянта

Пракурор папрасіў прысудзіць хлопцу паўтары гады абмежаванння волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Суддзя Раман Крыловіч 1 лютага 2021 г. прысудзіў Максіму Самбросу 1 год і 3 месяцы "хатняй хіміі" і пастанавіў задаволіць пазоў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»