Максім Саковіч

старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 жніўня 1985

Дата затрымання: 21 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Максім Міхайлавіч Саковіч - старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі. 

Яго затрымалі 21 верасня 2021 года. Максім праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.3 арт.361 КК. Справа ўзбуджаная супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

12 лістапада Максіма адпусцілі на свабоду, змяніўшы меру стрымання на паручальніцтва.

13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?

На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»