Максім Пікун

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 красавіка 1986

Дата затрымання: 27 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 чэрвеня 2024

Суддзя: Зоткіна Аксана

Максім Пікун. Фота з сацсетак

Максім Уладзіміравіч Пікун быў асуджаны ў Ганцавічах у чэрвені 2022 года за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Падставай для пераследу зрабіліся паведамленні, якія мужчына пакінуў 7-8 лютага 2022 г. у сацсетцы "ВКонтакте" пад шасцю навінамі Zerkalo. Усе каментары палічылі публічнымі абразамі Лукашэнкі.

Па падліках мусіў выйсці на волю з ПУАТ № 43 у чэрвені 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»