Максім Собалеў
Дата нараджэння: 20 снежня 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Абашын Аляксандр
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Собалеў Максім Паўлавіч родам ён з Віцебска. Не так даўно ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава.
Ён быў затрыманы за кіраўніцтва экстрэмісцкім чатам. Чат, які ставяць у віну хлопцу, быў створаны яшчэ ў 2020-м, калі ў краіне праходзілі масавыя пратэстныя акцыі. Сілавікі сцвярджаюць, што Максім некалі быў адміністратарам чата, які пасля прызналі экстрэмісцкім. Згодна з іх паведамленнем, на Максіма заведзеная крымінальная справа ў рамках якой вядуцца следчыя дзеянні.
Асуджаны па частцы 2 артыкула 343-1, частцы 1 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда набыў моц.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За кіраўніцтва экстрэмісцкім чатам затрыманы 25-гадовы віцебчук