Максім Паноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 лістапада 1990
Дата затрымання: 10 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Дзядкова Наталля
Справы: Пратэсты Мінск
34-гадовы Максім Сяргеевіч Паноў працуе кладаўшчыком у "Еўраопце". Быў затрыманы 10 траўня 2024 года разам з сяброўкай Лізаветай Шульскай за ўдзел у акцыі пратэста 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 і 27 чэрвеня 2024 года разглядзелі справу Максіма. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла яму два з паловай гады "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў зале суда.
20 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Максіма. Старшыня судовай калегіі Максім Лапко.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Сілавікі затрымалі кладаўшчыка "Еўраопта" і праграмістку, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы