Максім Палуянчык

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крупец Сяргей

37-гадовага жыхара Фаніпаля Максіма Андрэевіча Палуянчыка абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палуянчыка затрымалі на месцы працы 24 студзеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Суд Дзяржынскага раёна 2 траўня 2023 года прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядаў суддзя Сяргей Крупец.

Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Жыхару Фаніпаля прысудзілі "хатнюю хімію" за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе

Суд Дзяржынскага раёна 2 траўня 2023 года вынес прысуд 37-гадоваму жыхару Фаніпаля Максіму Палуянчыку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»