Максім Мікуліч
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1979
Дата затрымання: 17 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 сакавіка 2022
Суддзя: Капцэвіч Алена
Пракурор: Дзяцел Мікалай
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9

Максім Леанідавіч Мікуліч быў затрыманы 17 жніўня разам з былым амапаўцам Максімам Клімовічам за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. У счэпцы Мікуліч і Клімовіч трапілі на фотаздымак, па якім іх ідэнтыфікавалі і ўзбудзілі крымінальныя справы.
Мікулічу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА.
29 лістапада 2021 суд Заводскага раёна Мінска прызначыў Максіму тры гады "хіміі".
З 18 сакавіка 2022 палітзняволены адбывае пакаранне ў віцебскай ПУАТ № 9.
![]()
Да трох гадоў "хіміі" асудзілі палітзняволенага мінчука за пяціхвілінную счэпку 9 жніўня мінулага году