Максім Міцкевіч
Дата нараджэння: 19 лістапада 2000
Дата затрымання: 8 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Мазоль Вадзім
Пракурор: Манец Вераніка
Максіму Міцкевічу 22 гады, ён мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на пружанскім прадпрыемстве.
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Далей яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
У судзе Пружанскага раёна 28 снежня 2022 года яго асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вадзім Мазоль прызначыў Максіму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”). Дзяржабвінаваўцам выступіла старшы памочнік пракурора Вераніка Манец.
Пружанца асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады