Максім Лідчанін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лобан Наталля

Пракурор: Забеліна Ірына

Групы: Ваенныя

Лідчанін Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі) служыў па кантракце ў вайсковых частках Ліды і Навагрудка тры гады — звольніўся ў канцы 2021 года. Летась у кастрычніку супраць ваеннаслужачага вайсковай часткі 19764 распачалі крымінальную справу за абразу навагрудскага пракурора Аляксандра Шляжко. У тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" тады яшчэ вайсковец напісаў: "Этот урод приходил к нам в часть в Новогрудке". Шляжко падчас выбараў праводзіў ідэалагічную працу сярод вайскоўцаў часткі 75158. За гэты каментар пракуратура прасіла суд адправіць Максіма ў калонію на два гады, але суддзя прызначыла яму два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Цяпер хлопец адбывае тэрмін на "хіміі". Максім распавёў, што з ім здарылася.

"Гэта быў загад зверху". Былога вайскоўца адправілі на "хімію" за каментар пра пракурора

Лідчанін Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі) служыў па кантракце ў вайсковых частках Ліды і Навагрудка тры гады — звольніўся ў канцы 2021 года. Летась у кастрычніку супраць ваеннаслужачага вайсковай часткі 19764 распачалі крымінальную справу за абразу навагрудскага пракурора Аляксандра Шляжко. У тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" тады яшчэ вайсковец напісаў: "Этот урод приходил к нам в часть в Новогрудке". Шляжко падчас выбараў праводзіў ідэалагічную працу сярод вайскоўцаў часткі 75158. За гэты каментар пракуратура прасіла суд адправіць Максіма ў калонію на два гады, але суддзя прызначыла яму два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Цяпер хлопец адбывае тэрмін на "хіміі". Максім распавёў, што з ім здарылася.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»