Максім Лацунцэвіч
Дата нараджэння: 25 снежня 1985
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Максім Генадзевіч Лацунцэвіч быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Яму прад'яўлены абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Максім утрымліваецца ў СІЗА.
Да затрымання ён працаваў на заводзе "Аліварыя", мае 7 дзяцей у сям'і.