Максім Куроўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 кастрычніка 1981
Дата затрымання: 28 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Вакульчык Наталля
Групы: Сілавікі
40-гадовы Максім Мікалаевіч Куроўскі скончыў мясцовую школу ў Пружанах, пасля Акадэмію МУС. Працаваў оперупаўнаважаным групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ў Пружанскім РАУСе. Затым — следчым Пружанскага райаддзелу СК. Звольніўся са службы ў 2020 годзе. На ўтрыманні ў Максіма двое малалетніх дзяцей. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Быў затрыманы напрыканцы ліпеня 2022 года. Нядаўна адмысловым загадам прэзідэнта Куроўскага пазбавілі службовага звання.
Тым не меней, прысудам Бярозаўскага раённага суда 17 кастрычніка 2022 года Куроўскі быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта, яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.
У дачыненні да мабільнага тэлефона, які належыць абвінавачанаму, ужытая спецыяльная канфіскацыя.
Напрыканцы студзеня 2023 г. Максіма этапавалі з СІЗА-7 у ПК № 3.
20 траўня 2024 г. выйшаў на волю.
Два гады калоніі прысудзілі за абразу Лукашэнкі былому следчаму ў Бярозе