Максім Кубліцкі

Дата нараджэння: 16 траўня 1994

Дата затрымання: 3 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 2 лістапада 2023

Максім Алегавіч Кубліцкі асуджаны ў сакавіку 2022 г. на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА.

У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў ПК № 2.

2 лістапада 2023 г. выйшаў на волю. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»