Максім Крыварот

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Мурашка Кацярына

Пракурор: Качанава Крысціна

14 чэрвеня 2021 года суд Заводзскага раёна прызнаў 28-гадовага Максіма Крыварота вінаватым паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Кацярына Мурашка прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову – “хіміі” – тэрмінам на адзін год. Бок дзяржабвінавачання падтрымала пракурор Качанава.

Мужчыну прызналі вінаватым, што ён у стане алкагольнага а’янення зняў з крышы крамы чырвона-зялёны сцяг, скамячыў і выкінуў яго, а дрэўка – зламаў. Ён поўнасцю прызнаў віну, раскаяўся і добраахвотна пакрыў шкоду – 92 рублі 47 капеек.

Па падліках праваабаронцаў улетку 2022 года цалкам адбыў пакаранне.

Год “хіміі” – за скамячаны сцяг

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»