Максім Клімовіч
экс-амапавец, асуджаны да 3 гадоў "хатняй хіміі"
Былы палітвязень
Дата затрымання: 17 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Машкетаў Юрый
Пракурор: Серакоў Яўген
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Максім Яўгенавіч Клімовіч - былы супрацоўнік АМАП. Ён прыняў рашэнне звольніцца са службы яшчэ ў 2010 годзе - пасля падзей на выбарах. Афіцыйна сысці са службы яму ўдалося толькі ў 2012 годзе.
У пачатку лета гэтага года ён з'ехаў жыць у Польшчу, але вымушаны быў вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання, 17 жніўня 2021 году, яго затрымалі дома ў аграгарадку Хацежына. Ператрус праводзіўся па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКа запісалі «пакаяльнае» відэа з былым супрацоўнікам АМАПа, дзе ён прызнаецца, што 9-11 жніўня 2020 году мінулага года «знаходзіўся ў счэпцы з мэтай супрацьдзеяння супрацоўнікам правапарадку». Пры гэтым, прапагандысцкія тэлеграм-каналы прыпаднеслі інфармацыю пра яго затрыманне, як пра пераслед тых, хто звольніўся з дзяржслужбы ў знак пратэсту ў 2020 годзе: «Спаліў службовае пасведчанне і пайшоў на масавыя беспарадкі».
Утрымліваецца ў СІЗА, Максіму прад'яўлена абвінавачванне.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада 2021 году яго асудзілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хатняй хіміі". Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам ён выйшаў на волю. Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе (але пры затрыманні яму гэта ўзгадалі), абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў. На суд пад канвоем і ў кайданках прывялі сябра Клімовіча, які таксама знаходзіцца пад вартай па гэтым эпізодзе — яго дапытвалі з клеткі побач з абвінавачаным. Справу разглядаў Юрый Машкетаў, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Яўген Серакоў.
На 2 верасня 2024 г. у Максіма прызначаны новы суд "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Разглядаць яго справу будзе Арцём Манжос.